• Страница 3 из 4
  • «
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • »
Список форумов » Разное » Счастливые истории » Найден сбитый пожилой пёс (sml[medicine]срочно нужен куратор и передержка)
Найден сбитый пожилой пёс
1.  
1
.
Минск, Веснянка
16892 сообщения
Топикстартер
Член ООЗЖ «Эгида»
Утром 10 января найдена сбитая собака в районе трамвайного кольца "Озеро" (Минск). Мальчик в возрасте, около 30 см в холке, есть ошейник. Сейчас на осмотре у врача, выбит плечевой сустав и сломана лапа, нужна будет операция. Разыскиваются старые хозяева. Также нужен куратор и передержка, нашедшие могут только отвезти к врачу.
 Нашелся хозяин ! Тузик Дома !

куратор: Чернявская Христина Игоревна hryscia +375 (29) 342 20 92

поручитель: Белянова Н.А.

Сообщение отредактировал: Верочка - Пятница, 13.01.2017, 13:10
41.  
41
.
Беларусь, Минск
148 сообщений
деа, я вельмі спадзяюся, што ў Тузіка ўсё складзецца добра, прыгод яму ўжо хопіць!

Наталья, таму мы і прапанавалі дапамагаць вазіць яго на рэнтген і на прыёмы да доктара. Я ўпэўнена, што карміць яго будуць правільна і добра! Даваць таблеткі таксама ў стане справіцца. Аднак, у Яўгена няма аўтамабіля, ён та сказаў, што можа знайсці тых, хто завязе, але я хачу быць упэўненай, што Тузік дакладна будзе праходзіць абследаванне.
Адзінае, не магу ўявіць, што рабіць з уколамі: напрацягу 8 дзён (да наступнага чацвярга) 2 разы ў суткі трэба калоць (і па сённяшняму вопыту ўколы балючыя). Сама зрабіць я не змагу, у мяне дзікая паніка і непераноснасць іх, сабака толькі намучаецца. Яўген сказаў "трэба - будзем рабіць", але ці зможа. Паспрабую дамовіцца са сваёй знаёмай (яна сёння калола).

Яўген знайшоў паведамленне ў VK. Прызнаўся, што ўжо проста не спадзяваўся ўбачыць Тузіка. Распытваў у суседзяў, ніхто яго не бачыў, хадзіў шукаць па звыклых месцах, куды яны з ім выбіраюцца гуляць - нідзе няма. І тут выпадкова залез у тэматычныя суполкі, стаў прагортваць і ўбачыў аб'яўку, адразу ж набраў.

На жаль, Тузік усё жыццё звык быць на свабодным выгуле, калі гаспадара няма. Мы з Яўгенам ужо абмеркавалі, што з гэтага моманту сабака павінны быць толькі ў двары (у іх прыватны дом) на самавыгуле і пры гэтым у яго не павінна быць ніякай магчымасці выбрацца за плат, на вуліцу толькі з гаспадаром і на павадку.

Пра адраснік Яўген сам сказаў, што варта зрабіць.

Добавлено (13.01.2017, 10:59)
---------------------------------------------
Вярнуліся з Ратамкі - з лапай у нас усё выдатна, зажывае і шоў харошы. Тузік пачынае так хутка хадзіць, што за ім і не паспець.

Але выявіліся праблемы з сэрцам, сёння тэрмінова вязем на УЗІ, ёсць верагоднасць ацёка лёгкіх, хочам не дапусціць гэтага!

http://greenbelarus.info/
42.  
42
.
Минск, Победа
23193 сообщения
Цитата hryscia ()
ёсць верагоднасць ацёка лёгкіх
он хрипит? УЗи сердца лучше всего делать у Никиты на Зм. Бядули 13.
Smith. Et Garcon toujours a cote de moi...А все равно КАЖДЫЙ из них - единственный. По крайней мере у нас внутри. Andyfit
43.  
43
.
Беларусь, Минск
148 сообщений
У нас выявіліся сур'ёзныя праблемы з сэрцам: не закрываецца клапан і праз гэта дрэнна цыркулюе кроў. Выпісалі таблеткі, якія сабака павінны прымаць ўсё жыццё. Дзікі "кашаль" у яго, пры хваляванні і радасці, можа быць ад "хворай" трахеі, дактары будуць сазванівацца і кансультавацца, што і як. Больш падрабязная інфармацыя будзе ў нядзелю... Вось такія справы, будзем разбірацца

Добавлено (13.01.2017, 13:26)
---------------------------------------------
limeva2003, у Нікіты і рабілі, нам Яўген з Ратамкі даў кантакты + сам пазваніў і патлумачыў сітуацыю
Сообщение отредактировал: hryscia - Пятница, 13.01.2017, 13:28
http://greenbelarus.info/
44.
44
.
Франция, Лакон - Минск
65535 сообщений
Член ООЗЖ «Эгида»
Собака, которая сейчас пройдет такое серьезное лечение должна быть ЗАЩИЩЕНА от самовыгула. Иначе она просто пропадет.
Я обещала быть хорошей, но если услышите стрельбу - значит у меня не получилось © Скарлетт
E-mail: bel@egida.by
45.  
45
.
Беларусь, Минск
148 сообщений
Наталья, ну вы ж разумееце, што з гэтым можна спадзявацца толькі на сумленне чалавека і разуменне ўсёй сур'ёзнасці справы.

Добавлено (15.01.2017, 15:31)
---------------------------------------------
Учора Тузік прыехаў дадому.
Для Яўгена мы зрабілі вельмі падрабязную інструкцыю, некалькі разоў прайшліся па ўсім лекам, харчаванню, паказалі як рабіць уколы, падпісалі "акт", строга забаранілі выпускаць сабаку на вуліцу без нагляду і павадка! Падаецца гаспадар усё зразумеў і абяцаўся дакладна выконваць парады і паручэнні.

Дамовіліся, што мы будзем вазіць Тузіка да дактароў і кантактаваць з імі, Яўген не супраць, сказаў,што мы ў цэлым можам заходзіць у госці, калі нам захочацца. Таксама папярэдзілі, што калі ім не будзе як за сабакам глядзець, ну напрыклад Яўген з'едзе на колькі дзён, каб сказалі нам і мы возьмем клопаты на сябе!
Але сабака шчаслівы дома, пакуль мы сядзелі і размаўлялі - ён ціха і мірна спаў пад сталом на кухні.



Сёння пазванілі Нікіце па сэрцу: з трахеяй у Тузіка ўсё нармальна. Праз 10-14 дзён на паўторны прыём паедзем. Але па словах кардыёлага, таблеткі павінны крыху палепшыць сітуацыю. Назіраем! Таблеткі пакуль ёсць на 1,5 месяцы, затым трэба набываць. Магчыма спатрэбяцца яшчэ нейкія лекі.

Прыём будзе каштаваць: 30 руб. + прыблізна ў гэтыя ж дні ў нас першы рэнтген пасля аперацыі: 10 руб.

Адзіная праблема, што Тузік пакуль не какаў (пардон), нават нягледзячы на тое, што па рэкамендацыі Яўгена з Ратамкі, яму дабаўляем у ежу вазелінавае масла. І пры гэты есь ён няхай сабе і не шмат, але спраўна.
Сообщение отредактировал: hryscia - Воскресенье, 15.01.2017, 15:34
http://greenbelarus.info/
46.
46
.
Франция, Лакон - Минск
65535 сообщений
Член ООЗЖ «Эгида»
Адресник??? Я не верю хозяину, который долгие годы выпускал собаку на самовыгул, Он снова рискнет это делать!!
Не какал? Покакает! smile Не волнуйтесь! у него нет непроходимости. Организм разберется сам. После наркозов так бывает.
Я обещала быть хорошей, но если услышите стрельбу - значит у меня не получилось © Скарлетт
E-mail: bel@egida.by
47.  
47
.
Беларусь, Минск
148 сообщений
Наталья, дзякуй, што нагадалі! Я зраблю сама.

Пра тое, што пасля аперацыі ён можа не адразу пакакаць, я ведаю, але ўжо пайшлі 4 суткі(((
Сообщение отредактировал: hryscia - Воскресенье, 15.01.2017, 18:48
http://greenbelarus.info/
48.  
48
.
Минск, Победа
23193 сообщения
Цитата hryscia ()
але ўжо пайшлі 4 суткі(
Гриша лет 7 назад советовал давать Джуне после операции резекции на кишечнике пиколакс, его следует принимать на ночь, чтобы стула был на следующий день

Добавлено (15.01.2017, 21:07)
---------------------------------------------
ваша собака старая, у всех старичков привычной является атония кишечника, а тут еще  и наркоз

Smith. Et Garcon toujours a cote de moi...А все равно КАЖДЫЙ из них - единственный. По крайней мере у нас внутри. Andyfit
49.  
49
.
Беларусь, Минск
148 сообщений
10хвілін таму Яўген напісаў смс, што Тузік пакакаў. У нас +1 тэндэнцыя да выздараўлення!

Добавлено (17.01.2017, 20:40)
---------------------------------------------
Сёння я атрымала ад Ірыны 30 еўра на Тузіка! Дзякуй! Шчыра і па-чалавечы ДЗЯКУЙ!

У Тузіка ўсё з большага добра. Яўген спраўна тэлефануе нам і расказвае. Адзінае, нешта не асабліва ён есь пасляаперацыйныя кансервы, сёння знаёмая паехала правяраць што там і паспрабуе пакарміць яго з рук

http://greenbelarus.info/
50.  
50
.
Минск, Победа
23193 сообщения
Цитата hryscia ()
нешта не асабліва ён есь пасляаперацыйныя кансервы, сёння знаёмая паехала правяраць што там і паспрабуе пакарміць яго з рук
Бедный Туз, небось редкостная гадость эти ваши рикавери!
Smith. Et Garcon toujours a cote de moi...А все равно КАЖДЫЙ из них - единственный. По крайней мере у нас внутри. Andyfit
51.  
51
.
Беларусь, Минск
148 сообщений
Заўтра ў Тузіка нечаканая паўторная аперацыя - ён зламаў пласціну, хутчэй за ўсё неабходна будзе ставіць спіцы.

Пасля аперацыі мы забіраем сабаку да сябе на перыяд выздараўлення, так дамовіліся з Яўгенам. Ён вельмі хвалюецца і растроены, але разумее, што цэлымі днямі на працы, а старэнькая маці не ў сілах забяспечыць сабаку дагляд. Таму сыходзім з таго, што будзе лепш для сабакі.

Яўген можа прыязджаць да Тузіка ў любы зручны для яго час!

Зараз у нас па фінансах:
30 еўра - Ірына
50 руб - Надзея (мая знаёмая)
40 руб - Святлана (калега)


Сёння патрацілі на рэнтгент у Ратамцы: 10 руб
Сообщение отредактировал: hryscia - Пятница, 20.01.2017, 22:31
http://greenbelarus.info/
52.  
52
.
Минск, Зелёный луг
10828 сообщений
Цитата hryscia ()
ён зламаў пласціну,
и что ж ему не сиделось!
53.
53
.
Франция, Лакон - Минск
65535 сообщений
Член ООЗЖ «Эгида»
Долечивайте на передержке
Я обещала быть хорошей, но если услышите стрельбу - значит у меня не получилось © Скарлетт
E-mail: bel@egida.by
54.  
54
.
Беларусь, Минск
148 сообщений
Тузік у нас, выходзіць з наркозу вельмі вяла, увесь час спіць.

У аўторак (24.01.) у нас кантрольны рэнтген у Ратамцы, а ў чацвер (26.01.) - УЗІ сэрца.

Сёння мы патрацілі:
50 рублёў = аперацыя
7.59 рублёў = уколы (цефатаксім+ледакаін+шпрыцы) на 8 дзён па 2 разы на дзень
29.10 рублёў = Превікокс

Астатак: 56 рублёў 56 капеяк








Сообщение отредактировал: hryscia - Суббота, 21.01.2017, 20:12
http://greenbelarus.info/
55.  
55
.
Минск, Вокзал
2488 сообщений
hryscia, дзякуй, што не покiдаеце Тузiка! 
Пiшiце, калi ласка, навiны!
56.  
56
.
Беларусь, Минск
148 сообщений
Сёння мы ўжо больш бадзёрыя, але на лапы пакуль стаць не можа, хаця стараецца, відаць дзіка зацякае цела.
Крыху паеў з вялікім задавальненнем, што вельмі парадавала нас!

Не дае, праўда, спаць па начах: увесь час імкнецца вылізаць шоў



Патрацілі сёння на кансервы: 6.50 рублёў



Добавлено (22.01.2017, 21:37)
---------------------------------------------
Тузік сам устаў і стараецца хадзіць на трох лапах. Хутка стамляецца, але стараецца

Добавлено (24.01.2017, 22:18)
---------------------------------------------
Сёння быў прыём у Ратамцы, усё зажывае добра, прыпухласці няма, костка не хрусціць, спіцы стаяць на месцы.

Тузік добра есь, ужо стараецца стаць на хворую лапу. Пачаў лепш пераносіць лекі.
Сообщение отредактировал: hryscia - Среда, 25.01.2017, 00:04
http://greenbelarus.info/
57.
57
.
Франция, Лакон - Минск
65535 сообщений
Член ООЗЖ «Эгида»
Молодцы , вы, девочки!! yes
Я обещала быть хорошей, но если услышите стрельбу - значит у меня не получилось © Скарлетт
E-mail: bel@egida.by
58.  
58
.
Беларусь, Минск
148 сообщений
Прабачце, што даўно не пісала.

На мінулым тыдні мы з'ездзілі да кардыёлага: з сэрцам моцна лепш не стала, прапісалі яшчэ дадатковыя лекаў. На ступны прыём праз 3тыдні.
Лекі мы ўжо купілі і прымаем, грошы за іх аддаў гаспадар.
Прыём у Нікіты: 20 рублёў



+ набывалі яшчэ ежу. Кансервы: 14.85 рублёў


Заўтра ці паслязаўтра едзем у Ратамку на планавы рэнтген. У цэлым Тузік ужо вельмі актыўны і адчувае сябе добра, носіцца на вуліцы, калі гуляем, дома таксама да ўсіх прыстае.

Учора вечарам у госці прыязджаў гаспадар.
Сообщение отредактировал: hryscia - Понедельник, 30.01.2017, 13:00
http://greenbelarus.info/
59.  
59
.
Минск, Победа
23193 сообщения
Христина, верошпирон иногда отдают люди даром на онлайнере в рубрике Отдам даром.
Smith. Et Garcon toujours a cote de moi...А все равно КАЖДЫЙ из них - единственный. По крайней мере у нас внутри. Andyfit
60.  
60
.
Беларусь, Минск
148 сообщений
limeva2003, дзякуй! Будзем праглядаць, бо яны нам патрэбны пажыццёва.

А яшчэ нам вельмі патрэбен ашыйнік такога кшталту: http://jollywolly.ru/img/cms/23999443.jpg Можа ў каго знойдзецца самы просты?
Бо ў сваім звычайным ён "душыцца", а пры яго сэрцы гэта зусім не здорава, так Нікіта сказаў
http://greenbelarus.info/
Список форумов » Разное » Счастливые истории » Найден сбитый пожилой пёс (sml[medicine]срочно нужен куратор и передержка)
  • Страница 3 из 4
  • «
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • »
Поиск:
Правила чата
Онлайн чат
+Онлайн чат
0