Найден сбитый пожилой пёс

sml[medicine]срочно нужен куратор и передержка

Страница 5 из 5«12345
Список форумов » Разное » Счастливые истории » Найден сбитый пожилой пёс (sml[medicine]срочно нужен куратор и передержка)
Найден сбитый пожилой пёс
ffake
Сообщение № 1 | 10.01.2017 (Вторник)     11:33
.
Топикстартер
Член ООЗЖ «Эгида»
Минск, Веснянка
11715
0
Утром 10 января найдена сбитая собака в районе трамвайного кольца "Озеро" (Минск). Мальчик в возрасте, около 30 см в холке, есть ошейник. Сейчас на осмотре у врача, выбит плечевой сустав и сломана лапа, нужна будет операция. Разыскиваются старые хозяева. Также нужен куратор и передержка, нашедшие могут только отвезти к врачу.
 Нашелся хозяин ! Тузик Дома !

куратор: Чернявская Христина Игоревна hryscia +375 (29) 342 20 92

поручитель: Белянова Н.А.



If you can dream it, you can do it.
© Walt Disney


Сообщение отредактировал Верочка - Пятница, 13.01.2017, 13:10
 
limeva2003
Сообщение № 61 | 30.01.2017 (Понедельник)     17:13
.
Гуру
Минск, Победа
16831
0
Я не люблю этих штук, у меня Дрейк из такой штуки еще и усложненной,  вывернулся и сбежал с передержки. Шлейка они называются, попросите у Вероники, может, на Эгиде есть на небольших собак, у меня есть какая-то кожаная , но на лайку, вашему будет велика и неудобна.

Smith. Et Garcon toujours a cote de moi...
 
hryscia
Сообщение № 62 | 31.01.2017 (Вторник)     11:40
.
Любознательный
Беларусь, Минск
148
0
limeva2003, на жаль, на звычайным ён "душыцца" і хакае, бо зусім не прывучаны да выгулу на павадку. Але яшчэ не вядома ці падыйдзе пад спіцы на лапе, трэба спрабаваць.
Таксама на такі ашыйнік не прышпілеш пластыкавы каўнер, у якім ён зараз ходзіць, але верагодна заўтра ўжо здымуць швы.

Добавлено (31.01.2017, 11:40)
---------------------------------------------
Сёння былі ў Ратамцы на рэнтгене: спіцы стаяць на месцы, костка зафіксавана, засталося толькі, каб зраслася.
Знялі швы.
За рэнтген аддалі 10 рублёў



Гаспадар даў нам 30 рублёў у нядзелю.
З іх 16.76 - за лекі і 10 - кансервы


У агульным у нас засталося 8.24 рубля

15 лютага едзем на планавы рэнтген і УЗІ сэрца


http://greenbelarus.info/

Сообщение отредактировал hryscia - Вторник, 31.01.2017, 11:45
 
stolelena
Сообщение № 63 | 31.01.2017 (Вторник)     15:13
.
Бывалый
Минск, Вокзал
2496
0
hryscia, дзякуй! 
Вельмi шкада Тузiка, спадзяюся, што з сэрцам не вялiкiя праблемы. Але уже добра, што спiцы на месцы i костка. Мабыць, каб яна паспяхова зраслася, ня блага падаваць вiтамiны спецыяльныя. Есць такiя, але я не памятаю, як называюцца. Спадзяюся, што вы ведаеце.
Хай пашанцуе Тузiку!
 
hryscia
Сообщение № 64 | 31.01.2017 (Вторник)     15:20
.
Любознательный
Беларусь, Минск
148
0
stolelena, на жаль, з сэрцам усё сур'ёзна!
Пра вітаміны Яўген нам нічога не казаў, спытаем у яго наступным разам.
Дзякуй!


http://greenbelarus.info/
 
limeva2003
Сообщение № 65 | 31.01.2017 (Вторник)     17:08
.
Гуру
Минск, Победа
16831
0
Цитата stolelena ()
Мабыць, каб яна паспяхова зраслася, ня блага падаваць вiтамiны спецыяльныя. Есць такiя, але я не памятаю, як называюцца. Спадзя
Гриша мне лично прочел лекцию о вреде витаминов, а самого мама ими кормила!


Smith. Et Garcon toujours a cote de moi...
 
hryscia
Сообщение № 66 | 15.02.2017 (Среда)     17:24
.
Любознательный
Беларусь, Минск
148
0
limeva2003 і stolelena, без рэкамендацыі дактароў мы нічога даваць не будзем, самалячэнне неяк не наш варыянт

Добавлено (15.02.2017, 17:24)
---------------------------------------------
Апошнія навіны:
Сёння былі на планавым рэнтгене і УЗІ.


З лапай усё добра, наступны рэнтген праз 2 тыдні. Адзінае, сталі моцна гнаіцца "ранкі", дзе спіцы. Нам параілі добра апрацоўваць іх перакісам, каб размачваць скарынкі сукровіцы і змазваць Левамеколлю
Сэрца таксама паставілі на кантроль, наступнае наведванне праз 2 месяцы.

Патрацілі:
Рэнтген 10 рублёў


УЗІ 20 рублёў


http://greenbelarus.info/

Сообщение отредактировал hryscia - Среда, 15.02.2017, 19:54
 
stolelena
Сообщение № 67 | 15.02.2017 (Среда)     21:54
.
Бывалый
Минск, Вокзал
2496
0
Дзякуй за навiны!  Добра, што з лапай нармалева.
Спадзяюся, што ранкi перастануць гнаiцца.  А калi спiцы трэба снiмаць?
Чакаем наступных вашых навiнау.
А якiмi лекамi падтрымлiваеце cэрца?
 
hryscia
Сообщение № 68 | 28.02.2017 (Вторник)     13:41
.
Любознательный
Беларусь, Минск
148
0
stolelena, у лепшай перспектыве спішы здымуць праз месяцы 2, а то можа і 3. Неабходна поўнае зрастанне косткі.

Нікіта нам выпісаў Пімабендан, Верашпірон, Трытаце. І ён абсалютна меў рацыю пра тое, што неабходна замяніць ашыйнік.

Добавлено (19.02.2017, 18:17)
---------------------------------------------
Нарэшце купілі Тузіку ўсе неабходныя лекі.

Пімабендан набылі з запасам, бо Нікіта падказаў, што ён зараз на зніжках, а нам та яго ўсё жыццё прымаць
46.10 руб


Перакіс і Левамеколь - для апрацоўкі ран = 7.29 руб
Верашпірон = 6.73 руб
14.02 руб


Трытацэ Раміпрыл
8.41 руб

Добавлено (28.02.2017, 13:41)
---------------------------------------------
У суботу да Тузіка прыязджаў гаспадар.
Заўтра мы едзем на чарговы рэнтген у Ратамку.
Ну і невялікае усім прывітанне ад самаго Тузіка


Дарэчы, ранкі на лапе сталі значна лепш!


http://greenbelarus.info/
 
stolelena
Сообщение № 69 | 28.02.2017 (Вторник)     17:46
.
Бывалый
Минск, Вокзал
2496
0
hryscia, дзякуй вялiкi ! Якi прыгожы Тузiк!
Вельмi прыемна бачыць яго, што ен у адносным парадку, i далей будзе толькi усе лепей i лепей!  Спадзяемся на гэта! I моцна жадаем! Трымаем кулачкi!
Як пашанцавала сабаку, што ен сустрэу Вас!
 
hryscia
Сообщение № 70 | 03.03.2017 (Пятница)     14:12
.
Любознательный
Беларусь, Минск
148
0
1. у сераду былі ў Ратамцы, праходзілі планавы рэнтген. Зрастанне ідзе, але вельмі і вельмі маруднымі тэмпамі, так марудна, што не зразумела, колькі Тузіку жыць яшчэ на пераўтрыманні і хадзіць са спіцамі. Сабака гіперактыўны нават для свайго ўзросту, нават з такой траўмай. Мы як змаглі абмежавалі яго актыўнасць - закрылі яму любы доступ без нагляду да ложкаў і канап, каб ён раптам не залез і не саскочыў, ён не ходзіць ні па якіх лесвіцах і г.д. Але як абмежаваць тое, што ён "носіцца" на вуліцы і кароткі павадок яго не спыняе, бо ён у цэлым не прывучаны да выгулу на павадку,тое, мы не ведаем. Што робіць, калі з раніцы ён закатваючы істэрыку, ён носіцца па дому і становіцца на заднія лапы, каб пярэднімі абаперціся на цябе, мы не ведаем. Ну і плюс як у любога сталага аргынізма, працэсы да выздараўленне цягнуцца марудней.
Адзінае радуе, што няма ніякіх пухлін, наростаў і г.д.



Заплацілі: 10 руб


2. нам параілі перавесці яго на сухі корм, будзем спрабаваць


http://greenbelarus.info/
 
stolelena
Сообщение № 71 | 04.03.2017 (Суббота)     21:31
.
Бывалый
Минск, Вокзал
2496
0
hryscia, дзякуй за навiны!
Калi Тузiк любиць варушыцца, то мабыць, вы нiчога не зробiце.., толькi нейкiм чынам прыстасавацца да гэтага yes .
Ну i чакаць, болей нiчога не застаецца.  Ну i калi у Тузiка такi бадзеры настрой, то усе будзе добра!
Чакаем навiн! Поспехау!
 
hryscia
Сообщение № 72 | 14.03.2017 (Вторник)     20:47
.
Любознательный
Беларусь, Минск
148
0
І так, апошнія навіны пра Тузіка:

1. сёння былі ў Ратамцы - маруднымі тэмпамі лапа зрастаецца, гэта найлепшая навіна за сёння!!! Сказалі нам цяпер ездзіць не кожныя 2 тыдні, а 3, бо лапа без пухлін і гнайнікоў.



Як заўжды рэнтген каштаваў нам 10 рублёў:


2. перавялі яго на сухі корм, есь проста выдатна!

3. сёння мне набрала маці Яўгена (гаспадара). Я разумею ўсе яе перажыванні, але яна вельмі некарэктна і крыўдна выказалася пра тое, што для нас сабака "проста бізнас...", што яна мела на ўвазе, не зразумела. Усё пачалося з таго, што яе не запрашаюць у госці да Тузіка і яго самаго не прывозяць да дому. Хаця тыдні 2 таму Яўген прыязджаў і бачыў сабаку. Утрымліваем мы Тузіка выключна на свае грошы, усе чэкі ў нас ёсць, па іх жа Яўген нам аддае за лекі і дактароў!
Таму з ёй мы адмаўляемся весці ўсякую камунікацыю і зараз выключна толькі з гаспадаром!

Каб усе разумелі, што з Тузікам усё добра і ён жывы і здаровы, вось фота гэтага гарэзы)))


http://greenbelarus.info/

Сообщение отредактировал hryscia - Среда, 15.03.2017, 07:43
 
stolelena
Сообщение № 73 | 16.03.2017 (Четверг)     10:06
.
Бывалый
Минск, Вокзал
2496
0
hryscia, вялiкi дзякуй! Цудоуная навiна!  Вашы намаганнi не прайшлi дарэмна.
Тузiк такi прыгожы! Дзякуй за фота!
Што тычыцца мацi Яугена, - усе слушна вы вырашылi, навошта з ей спрачацца и нешта даказваць. Варта камунiкаваць з гаспадаром, ен мусiць быць у курсе спрау.
Дзякуй яшчэ раз!
Чакаем навiн. smile
 
limeva2003
Сообщение № 74 | 17.03.2017 (Пятница)     01:28
.
Гуру
Минск, Победа
16831
0
Боже, как достали деревенские тумкалы с их понятием бизнеса на собаках, пусть бы кто-то из них таким бизнесом занялся просто на пробу хотя бы на пару недель! Вам, Христина, не стоит обижаться, так как в Моторово, где когда-то был домик ДСН несколько лет, местные остроумы считали, что собак мы там держим и откармливаем исключительно для каких-то ресторанов. ЧТо мешало им откармливать своих собак и попросить нас предложить их в те же самые "рестораны"? Только жаба в груди! mosking

Smith. Et Garcon toujours a cote de moi...
 
hryscia
Сообщение № 75 | 15.07.2017 (Суббота)     23:05
.
Любознательный
Беларусь, Минск
148
0
Усім прывітанне!

была ў ад'ездзе і не было магчымасці пісаць. Але ў нас добрыя навіны: Тузік на фінальнай стадыі свайго выздараўлення))) Ёсць верагоднасць, што праз тыдні 2 ён будзе ўжо без спіцы і ў гаспадароў)))

Добавлено (28.04.2017, 17:38)
---------------------------------------------
З апошняга пра Тузіка: рэнтген паказаў, што мінімум яшчэ месяц са спіцамі хадзіць. Пазней карцінку скіну. Аднак нам давялося аддаць яго гаспадару, пад строгія ўмовы.

Добавлено (29.04.2017, 01:25)
---------------------------------------------
Сёння спісаліся з гаспадаром, з Тузікам усё выдатна: хуліганіць, ходзіць хвосцікам за Яўгенам, есь, спіць нармальна.
Трымаем кулачкі за сабаку!

Добавлено (12.06.2017, 14:14)
---------------------------------------------
Даўно не пісала пра Тузіка: ён жывы і даволі актыўны - гэта радуе!
А вось апошні рэнтген (у пятніцу 9.06.2017) паказаў, што костка па краях так і не зрастаецца((( І дактары ўжо мяркуюць, што ці здымецца спіца ў вогуле...
З сэрцам стала лепш, праўда мы даведаліся, што гаспадар таблеткі яму не даваў, паразмаўлялі, падаецца зразумеў, што гэта трэба рабіць.

Добавлено (15.07.2017, 23:05)
---------------------------------------------
Тадам! Тузіку знялі спіцу і сабака цяпер з гаспадаром)))
Засталося яшчэ падтрымліваць сэрца і Яўгеннастроены рабіць гэта!





Дзякуй усім за дапамогу, за падтрымку, за парады! Мы змаглі зрабіць гэта!


http://greenbelarus.info/

Сообщение отредактировал hryscia - Суббота, 29.04.2017, 01:26
 
Список форумов » Разное » Счастливые истории » Найден сбитый пожилой пёс (sml[medicine]срочно нужен куратор и передержка)
Страница 5 из 5«12345
Поиск: