Абаронім “братоў нашых меньшых”

Вядомы расійскі пісьменнік-гуманіст А.П. Чэхаў, аўтар “Каштанкі”, аднойчы незнарок заўважыў: “Чым болей я пазнаю людей, тым болей я пачынаю любіць жывел”. Здаецца на першы погляд парадаксальная думка для пісьменніка-чалавекалюба, бо жывелы ў гэтым выпадку быццам уздымаюцца над людзьмі ў сваіх станоўчых якасцях, атрымліваючы сімпатыю і павагу аўтара. Але не ўсе так проста.
Я мяркую, што Чэхаў, нязменна пры гэтым любячы людзей, усе ж разумее, што жывелы ў сілу сваіх прыродных асаблівасцей, няздольны зрабіць гэтулькі дрэннага, жорсткага, несправядлівага, колькі робяць самі людзі для сябе і да “братоў сваіх меньшых”. Жывелы самі нават не ў сілах абараніць сябе ад чалавечай жорсткасці і агрэсіі.
Мне вельмі балюча за жывел, якіх чалавек спачатку на нейкі час прытуліў да сябе: карміў, даглядаў, а затым, калі праз нейкі час гэтая забаўка стала патрабаваць да сябе больш клопату, тады ен, нацешаўшы самалюбства, безадказна і жорстка выкідвае іх на вуліцу.
Неаднойчы мы назіраем выпадкі, калі дзеці кідаюць у жывелін камянямі, палкамі, здекуюцца з іх, гэткім бессардэчным чынам падкрэсліваючы сваю перавагу, аўтарытэт над іншымі, хто не здольны на такія “геройскія ўчынкі”. Адкуль гэтая душэўная глухата ў падлеткаў? З жыцця. З нашага сенняшняга існавання, якое мы называем жыццем. А чам мы запаўняем свае жыцце? Глупствам шматлікіх бясконцых тэлесерыялаў, якія літаральна запаланілі блакітны экран, жорсткімі баевікамі, у якіх чалавечая кроў успрымаецца чырванню таматная пасты, дзікімі па сваей скіраванасці камп’ютэрнымі гульнямі, дзе герой паказваееца станоўча у ролях монстра, вампіра, прафесіянала-забойцы, кілера і іншых персанажаў, якія ў нармальным жыцці павінны ўспрымацца наадварот, як прадстаўнікі зла, насілля і разбурэння.
Мы мала чытаем. Хіба можна назваць чытаннем перагортванне часопісаў з яркай глянцавай вокладкай, з якой манерна усміхаюцца мадэлі, або лістанне пустых, стандартных коміксаў?
Я лічу, што толькі тады мы зможам дасягнуць добрага стаўлення да жывел, калі кожны з нас сваім прыкладам і добрымі ўчынкамі будзе пацвярджаць любоў да свайго бліжняга. Хто б ім не быў, чалавек, ці жывела, ці дзікі звер. У Евагнеллі (Новым Запавеце) Ісус Хрыстос пакінуў людзям наказ: “Палюбі бліжняга твайго, як самога сябе”. Любіць – гэта значыць тварыць дабрадзействы. У гэтага дабра павінна хапіць на ўсе жывое на зямлі: расліну, жывеліну, чалавека. Іншага нам і не дадзена на гэтай зямлі і ў нашым жыцці.

Варвашэвіч Марыя Міхайлаўна
СШ № 64 г. Минска
8 "А" класс
г. Минск, ул. Ложинская, 9

Правила чата
Пользователи онлайн
Онлайн чат
+Онлайн чат
0
На сайте: 33
Гостей сайта: 22
Пользователей: 11