Лепшы сябар

Птушкі, рыбкі, жывелы – не ўяўляю свайго жыцця без гэтых прыгожых, такіх неабходных чалавеку істот. Яны заўседы побач, яны дапамагаюць узняць настрой, забыцца на тое, што на заўтра трэба рабіць урокі, што сення я атрымала ў школе дрэнную адзнаку, пра якую яшчэ не ведае матуля. Коцікі, сабачкі, яны ўсе такія розныя, не падобныя адзін на аднаго, не падобныя на людзей, што хмурацца з-за ўсялякай дробязі.
У мяне самой няма хатняй жывелы, бацькі кажуць, што я яшчэ маленькая і не змагу як след наглядаць за ею. Чалавек у вялікай адказнасці за тых, каго прыручыў. Я ўсе разумею. Ведаю, людзі не маюць права крыўдзіць чатырохногіх сяброў, якія так ім аддадзены. Быць гаспадаром жывелы яшчэ не адзначае распараджацца яе жыццем. А я не хачу быць гаспадаром, я хачу быць надзейным сябрам! І ўсе ж мне так хочацца мець хатрюю жывелу, маленькага вернага таварыша, каб бавіць з ім час, прыціскаць да сябе, калі на душы смутак, каб адчуваць цеплыню мяккай поўсці. Канешне, у мене з’явіцца новыя абавязкі, але я буду за радасцю выконваць іх, абяцаю.
Мне даводзіцца сустракаць на вуліцы шмат бяздомных жывел. Калі я бачу худога, мокрага, шэрага ад гразі сабаку, сумныя вочы якога яшчэ не страцілі веру, у якіх яшчэ ззяе надзея, то сэрца мае балюча сціскаецца. Я гатова забраць да сябе ўсех жывых істот, што не маюць прытулку, накарміць іх, адагрэць і паабяцаць: больш цябе не пакінуць, не забудуць. Няўжо ўсе людзі такія бяздушныя, жорсткія, нядобрыя? Дзе ж тыя, хто яшчэ здольны любіць прыроду, любіць і паважаць яе дзяцей – жывел? Не ведаю, не разумею, ніколі не зразумею.
Калі-небудзь, няхай не заўтра, няхай праз некалькі год, але мара мая – мець хатняга любімца – здзейсніцца. Я веру ў гэта і спадзяюся на сваіх бацькоў. І вось тады я пастараюся зрабіць усе, каб мой чатырохногі сябар быў самы шчаслівы, каб ен ведаў, што я яго не кіну, каб верыў чалавеку.

Борисенко Анастасия Дмитриевна
СШ № 153 г. Минска 5 "Б" класс
г. Минск, ул. Плеханова, 52

Правила чата
Пользователи онлайн
Онлайн чат
+Онлайн чат
0
На сайте: 46
Гостей сайта: 32
Пользователей: 14