Давайце берагчы жывел!

Калі я была маленькай, то не задумвалася аб нашых адносінах з прыродай. Сення я ведаю, што нам без жывелін не жыць сапраўды гэтак жа, як ім без нас. Жывеліны прыносяць нам вялікую карысць.
Улетку я часта езджу да бабулі на дачу. Аднойчы ўбачыла, як хлопчыкі, якія ехалі паблізу на веласіпедзе, кінулі ў лужыну нейкі камочык. Я падбегла і заўважыла галаву маленькага кацяняці. Яно было яшчэ жывое. Я прынесла кацяня да бабулі. Мы памылі яго цеплай вадой і загарнулі ў ручнік. Бабуля напаіла кацянятка малаком з піпеткі. Праз тры дня яно расплюшчыла вочкі. Кацяня выжыла. Назвалі яго Барсікам. Зараз яму тры гады, гэта вялікі, прыгожы і пушысты кот.
Летась каля дома дзядуля знайшоў маленькая шчаня з паламанай лапкай. Ен аднес яго да ветэрынара, дзе яму аказалі дапамогу. Праз некаторы час шчаня перастала кульгаць. Яго назвалі Бім. Цяпер Барсік і Бім жывуць дружна. Улетку з бабуляй і дзядулем на дача, узімку – у кватэры.
Многія дарослыя ставяцца да жывел вельмі жорстка. Мой знаемы Ігар паведаміў такую гісторыю пра свойго любімага сабаку. Ен гаварыў і ўвесь час плакаў. Сабака Ігара быў самы звычайны – невялікі, чорны, з вострай мордачкай і стаячымі вушкамі, чымсці падобны да маленькага ваўка. Хадзіў крыху па-воўчы, кадучыся, легкім поступам. Ен быў непрыгожы, немалады. Морда яго пастарэла, зубы пожоўклі і сцерліся. Але яго вочы… Дагэтуль Ігар не можа забыць іх. Вялікія, ярка-карычневыя, лагодныя і бясконца добрыя. Бацька хлопчыка адвез сабаку ў прытулак для жывел. Яле той не скакаў на сетку, спрабуючы прыцягнуць да сябе ўвагу. Толькі прыціскаўся да яе галавой, і якой падзякай загараліся яго вочы ў адказ на ласку. Сабака заўседы з нясмелай надзеяй лавіў погляд Ігара: “Ты возьмеш мяне? Я патрэбны табе?” А Ігар нічога не мог зрабіць для яго. Бацька не дазваляў забраць сабаку назад. Хлопец з маці кожны дзень хадзілі да сабакі, пакуль ен быў жывы.
Жывелы трапляюць у прытулак па розных прычынах. У кожнага свой лес. У Жучкі было, пэўна, шчаслівае сабачае жыцце: хата, гаспадар, і яна любіла яго так верна і самааддана, як могуць любіць толькі сабакі. Але аднойчы гаспадара павезлі з хаты, і ен не вярнуўся. Жучка не ведала, што гаспадар памер. Гаспадыня ж адвезла Жучку ў прытулак. Не ведаю, чаму так паступіла гэтая жанчына. Можа, яна і да гэтага не любіла Жучку, а можа, у яе не было сілы даглядаць сабаку. І тут у прытулку Жучка працягвала чакаць. Яна ніколі не скуголіла, не брахала, не скардзілася на лес, як большасць іншых сабак. Яна чакала цярпліва і лагодна. Іншыя сабакі з’яўляліся і знікалі. Большасці з іх пашанцавала – яны былі маладыя і прыгожыя. За аднымі прыязджалі іх гаспадары, іншыя знаходзілі новую хату і новых уладальнікаў. Але ніхто не спыняў погляд на Жучцы, такой непрыкметнай, непрыгожай і старой. Нікому не патрэбна было яе лагоднае і добрае сэрца. У яе не было ніякіх шансаў на тое, што хтосьці захоча ўзяць яе.
Не патрэбны нікому сабака не можа жыць у прытулку вечна. І таму Жучцы засталося толькі памерці. Такія рашэнні даюцца з цяжкасцю, але правілы суровыя, і ніхто не можа іх пераступіць.
Дзеці суседа доўга плакалі, калі даведаліся пра любімага сабаку. Сусед вельмі шкадаваў, што не ўзяў яго да сябе, але было ўжо позна. Тады ен узяў дзяцей і паехаў у прытулак, дзе яны выбралі маленькае шчаня, падобнае на Жучку.
У прытулку існуе агульны закон: калі на працягу пяці дзен жывеліну не забяруць гаспадары або не знойдуцца новыя, сабаку або кошку абавязаны ўсыпіць. На шчасце, такі закон не заўседы выконваецца. Працаўнікі прытулку робяць усе ад іх залежнае, каб знайсці жывеліне новую хату. Мне вядомы выпадкі, калі сабакі жылі ў прытулку некалькі тыдняў. Як правіла, добра бяруць шчанюкоў і сабак невялікіх парод.
У прытулку працуюць добраахвотнікі: аматары жывел, пенсіянеры, школьнікі.
Вельмі жорскія бываюць людзі па адносінах да братоў нашых меньшых.
У пад’ездзе дома з часоў будаўніцтва жыў сабака, любімец усяго пад’езда. Летам сабака грэўся на сонейку каля пад’езда. Аднойчы жыхар гэтага дома вышаў з машыны, дастаў стрэльбу і забіў яго. Дзеці і ўсе жыхары ўззлаваліся на такога бязлітаснага чалавека. Не ведаю, як яго пасля такога ўчынку назваць…
Бадзяжныя сабакі сустракаюцца на вуліцах нашага горада. Калісьці ў многіх з тых, хто збіраецца ў зграі, былі гаспадары. Але сабакі аказаліся ім не патрэбныя. Хтосьці іх падкормлівае, хтосьці з жалю і спагады па просьбах дзяцей забірае да сябы дахаты, у кагосьці атрымліваецца арганізаваць маленькі прыватны прытулак. Жывелін гаспадары кідаюць па розных прычынах. Бывае, усе наладжанае жыцце ў чалавека абрушваецца. Тут ужо не да жывелін.
Адносіны некаторых гаспадароў да жывел не як да жывых стварэнняў, а як да прадмета побыту. Жывела павінна быць зручнай, не прыносіць клопатаў і праблем. Думаю, што часам любоў да жывеліны разумееца тут як любоў да камфортнай рэчы. Калі. Напрыклад, ваша машына вас чымсьці не задавальняе – вы яе прадасце або памяняеце. Часам так паступаюць з жывелінамі бяздушныя гаспадары.
Сабакі стафары і пітбулі падобныя да сваіх уладальнікаў. Калі гаспадар сабакі агрэсіўна настроены супраць якога-небудзь чалавека, сабака гэта адчувае і кусае.
Спецыяльныя крамы прапануюць аматарам жывел усе, што можа спатрэбіцца катам, сабакам, птушкам, трусам. На іх працуе цэлая індустрыя. Але гэта не з’яўляецца сведчаннем таго, што за праблемай бадзяжных жывелін пакончана.
Бадзяжныя жывелы пакутуюць ад чалавека, які калісьці даўно прыручыў іх. Але, можа быць, менавіта там, дзе не ўмеюць любіць жывелін, клапаціцца пра іх, і чалавечае жыцце і годнасць не ў лік?
У мэтах аховы жывелін свету ствараюцца запаведнікі, заказнікі і іншыя ахоўныя тэрыторыі. Рэдкія віды жывел , якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, заносяцца ў пэуны рэестр – Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Абаронцы жывел патрабуюць забараніць ужыванне капканаў на паляванні, футравую індустрыю і рашуча пратэстуюць супраць вандроўных звярынцаў, паколькі ў большасці выпадкаў там не выконваюцца правілы ўтрымання жывелін. Звяры пакутуюць ад доўгай дарогі на колах і змены клімату. Аднак дэпутаты ставяцца да гэтых прапаноў скептычна. Яны лічаць, што людзі павінны мець нейкае візуальнае ўяўленне пра прадстаўнікоў дзікай фаўны.
Самае галоўнае мне зразумела: мы будзем жыць разам з жывеламі. Але што ж зрабіць, каб не было жорсткасці ў адносінах да братоў нашых меншых? Неабходны разумны падыход, узмоцнены агульнай культурай. Тады людзі і жывелы будуць жыць шчасліва і ў згодзе.
Я думаю, што нам усім трэба проста быць больш памяркоўнымі і лагоднымі. І пакуль не зменімся мы самі, свет таксама не зменіцца.

Анісенка Вікторыя Уладзіміраўна
СШ № 64 г. Минска 9 "А" класс
г. Минск, ул. Куйбышева, 39

Правила чата
Пользователи онлайн
Онлайн чат
+Онлайн чат
0
На сайте: 9
Гостей сайта: 9
Пользователей: 0