Гісторыя з жыцця

Барабаніц дождж па шкле,
Сонца больш цяпла не шле,
Завалодала душой маркота…
І шчанюк малы ля плота.

Звесіў у скрусе галаву,
Бо абрыдла ўсе яму:
Мокра, сыра, холадна,
Беспрытульна, голадна.

Хоць “ратуйце” скавычы,
Каб хто змог дапамагчы,
Даў паесці, абагрэў…
Раптам хлопчык ля яго прысеў.

Глянуў цюцік яму ў вочы –
Разглядзець хацеў, чаго той хоча, -
І ўбачыў ласку і спагаду,
Чаму быў ен вельмі рады.

Хлапчук устаў, махнуў рукой –
Сабачку клікаў ён з сабой.
Ад радасці шчанюк вішчаць пачаў,
Хвастом прыветліва махаў.

Пабег за ім з усіх ён ног,
Бо сябра адпусціць не мог,
Каб верна служачы яму,
Аддзячыць ратавальніку свайму.




Джылілау Аляксандр
ДАСШ № 3 8 «В» класс
231795 Гродненская обл., г. Слоним, ул. Загородняя, 45
Правила чата
Пользователи онлайн
Онлайн чат
+Онлайн чат
0
На сайте: 4
Гостей сайта: 3
Пользователей: 1