• Страница 1 из 1
  • 1
Хто сказаў ГАЎ, ці Бяздомнае жыццё ў пяць дзён
chaki2008
.
Топикстартер
1.  
1
.
Беларусь, минск
316 сообщений
Топикстартер
Хто сказаў ГАЎ, ці Бяздомнае жыццё ў пяць дзён

Пакуль мы высвятляем, што больш выгадна: стэрылiзацыя цi ўсыпленне, яны чакаюць гаспадара i дапамогi. У iх усяго пяць дзён. Выратаванне бяздомных жывёл у Мiнску можа апынуцца пад пагрозай.

— І хто сказаў, што ён дзiкi? — пытаецца Iрына, валанцёр ГП "Фаўна горада", выводзячы з вальера Ф 13 новага сабаку. — Я толькi скамандвала "на выгул", ён узняўся i пайшоў: не бяздомны, а згублены — адразу бачна.

Такiх даверлiвых i пакорлiвых тут мала. Сабакi паспелi пабачыць чалавечую жорсткасць i адчуць на сабе жыццёвую несправядлiвасць. Пабiтыя, галодныя, яны трапляюць у "Фаўну горада" пасля адлову. Гэта жахлiвая працэдура, падчас якой часта выкарыстоўваюць удаўкi, прымяняюць фiзiчную сiлу. "Сабакi з надломленай псiхiкай" — так на поўным сур’ёзе iх тут называюць. Афiцыйна ў гэтых жывёл усяго пяць дзён. На шосты — эўтаназiя. Але з таго часу, як на прадпрыемстве з’явiўся напрамак заалагiчнаабарончай дзейнасцi, сiтуацыя змянiлася ў лепшы бок. Ёсць гадаванцы, якiя на прадпрыемстве жывуць i па паўгода, iх лечаць, стэрылiзуюць, выхоўваюць, адаптуюць да новага жыцця. Многiм знаходзяць гаспадароў.

— Якi худы, вiдаць, даўно згубiўся, доўга бадзяўся. Нiчога, адкормiм, — размаўляе Iрына з навiчком. — Як жа мы назавём цябе, Ф 13? А давай ты будзеш Кiмi. Падабаецца? Хлопцы, не ўсыпляйце яго, калi ласка, — звяртаецца валанцёрка да ветэрынараў. — Гэта будзе мая Кiмi.

— Тады трэба запiсаць яго на стэрылiзацыю, — раiць Наталля Аляксандраўна, намеснiк дырэктара па заалагiчнаабарончай дзейнасцi ГП "Фаўна горада" i дадае шэптам: "Я аплачу. Раз вырашылi ратаваць Кiмi, тады вазьму на сябе апякунства".

— Бачыце, якi худы — трэба глiстоў паганяць, хутчэй ад’есца, — заў-важае ветэрынар i цягнецца ў аптэчку па шпрыц.

Цярплiвая i даверлiвая Кiмi лёгка пераносiць два ўколы i пакорлiва дае апрануць на сябе новы камбiнезон. Валанцёры хвалююцца: цi не будзе адзенне цяжкiм для яе вагi. А я накiроўваюся да вальера з надпiсам: "Пiтбуль Дэн, без званка адмiнiстратару не аддаваць", i нумар тэлефона. Адмiнiстратар ведае ўсiх жывёл, ведае iх звычкi, нораў, асаблiвасцi, ведае, каго можна аддаваць, каго яшчэ трэба падлячыць, прывiць, хто збiраецца на стэрылiзацыю/кастрацыю, каму якiя ўмовы патрэбныя. Пасада адмiнiстратара з’явiлася на прадпрыемстве таксама нядаўна.

— Яшчэ паўтара года таму "Фаўна горада" займалася выключна адловам i ўсыпленнем жывёл, — узгадвае валанцёр Кацярына. Яна застала тыя часы. — Гэта была сапраўданая жывадзёрня. Нас тады i блiзка не пускалi да вальераў, не дазвалялi знаёмiцца з жывёламi, выгульваць iх. Пра лячэнне i гаворка не iшла. Калi за пяць дзён iх не забiралi, калолi
Т 61, i iх больш не было. З жахам узгадваю тыя часы i баюся, што яны могуць вярнуцца.

ПАЎГОДА ЗАМЕСТ ПЯЦI ДЗЁН

Наталля Бялянава прыйшла ў "Фаўну" якраз паўтара года таму. З яе ўсё i пачалося.

— Я тады з сям’ёй ужо жыла ў Маскве. Прыехала неяк у Мiнск у госцi да сяброўкi i выпадкова згубiла чужога сабаку. Доўга шукала яго. Звярнулася на прадпрыемства, заплацiла грошы лаўцам, каб не забiвалi, а вярнулi мне. Сама зрабiла вялiкi падхватнiк i хадзiла з iм па горадзе. Праз тыдзень знайшла сабаку. Але я не супакоiлася, а наадварот, развярэдзiла душу. Я пабыла на прадпрыемстве, даведалася пра стаўленне да бяздомных жывёл i вырашыла з гэтым змагацца.

Наталля Аляксандраўна пераехала ў Мiнск i занялася ратаваннем жывёл. Хутка пра яе дзейнасць даведалiся мясцовыя ўлады, прапанавалi пасаду дырэктара "Фаўны горада". Але яна адмовiлася: "Мне не пасада патрэбна, не магу ў крэсле сядзець. Я тут, каб рабiць справу свайго жыцця". Тады спецыяльна для Бялянавай на прадпрыемстве ўвялi новую пасаду — намеснiк дырэктара па заалагiчнаабарончай дзейнасцi. Пакрысе набраў сiлу валанцёрскi рух. Рэгуляваць колькасць бяздомных жывёл сталi iншым шляхам. Жывёл пачалi апякаць, дапамагаць iм, даглядаць i стэрылiзаваць. "Фаўна горада" занялася не забойствам, а ратаваннем.

— Наш шлях больш выгадны нават у фiнансавым плане, — распавядае Наталля. — Бяром мiнiмальна: сабака ашчаняецца два разы на год, мiнiмум па шэсць штук, большасць з якiх жаночага полу. Калi мы стэрылiзуем адну суку, гэта ўжо на дванаццаць сабак у год менш. Iх не трэба лавiць, трымаць тут i кармiць, трацiць лекi на ўсыпленне, афармляць талоны, адвозiць на скотамогiльнiк. Гэта вялiкая эканомiя. Адна стэрылiзацыя каштуе менш за выдаткi, якiя прадпрыемства нясе, проста забiваючы iх. За мiнулы год мы стэрылiзавалi 210 сабак, прычым 75 з iх — за грошы спонсараў i валанцёраў. Пра маральны бок i казаць не варта. Я размаўляла з урачом, якая працавала тут раней. Кажа, у дзень прымушалi ўсыпляць па сто дваццаць жывёл. На шасцiдзясятай пачыналiся галюцынацыi. Людзi не могуць толькi забiваць. Нават калi гэта неабходна, iм патрэбна кампенсацыя: яны павiнны лячыць i ратаваць iншых.

Цяпер у "Фаўны" ёсць лiцэнзiя на аказанне ветэрынарнай дапамогi, дзейнiчае дамоўленасць з ветстанцыяй Маскоўскага раёна горада Мiнска. Там жывёлы здаюць аналiзы, праходзяць рэнтген, стэрылiзацыю i кастрацыю, там iх прымае i лечыць доктар. Калi ў 2007 годзе ўсыпiлi чатыры з паловай тысячы бяздомных сабак i катоў, то ў 2008-м — дзве тысячы. Усыпляюць у асноўным хворых, пакалечаных, агрэсiўных — тых, каму ўжо нельга дапамагчы i для каго наўрад цi знойдзецца гаспадар. "А здаровых уладкоўваем, толькi на гэта патрэбна больш за пяць дзён, — кажа Наталля Аляксандраўна. — Цяпер за кожны дзень утрымання звыш гэтага тэрмiну нам, з дапамогай валанцёраў, давядзецца плацiць па новых тарыфах па пяцьдзесят тысяч за сабаку. На гэтым настойвае новае кiраўнiцтва. Шукаем спонсараў".

Два гады таму, крыху раней, чым пачалася заалагiчнаабарончая дзейнасць на "Фаўне", было зарэгiстравана грамадскае аб’яднанне абароны жывёл "Эгiда". Наталля Бялянава стаяла ля яго вытокаў i з’яўляецца яго старшынёй. Усыпляць бяздомных жывёл на "Фаўне" сталi радзей, яны пачалi затрымлiвацца, гаспадары знаходзiлiся няхутка, а адлоў не спыняўся. Месца на прадпрыемстве не хапала. Аб’яднанне "Эгiда" стварыла прытулак для бяздомных жывёл у вёсцы Паперня пад Мiнскам.

НАВАГОДНI ПАДАРУНАК

У мiнскай кватэры Наталлi Бялянавай жыве тры сабакi, каты. Усе яны некалi былi бяздомнымi, кожнага з iх чакала ўсыпленне. Апошняга яна назвала Мусам за тое, што такi "салодкi". Мус трапiў у "Фаўну" пабiтым i нямоглым, была патрэбна неадкладная дапамога. Ён перанёс аперацыю, доўга прыходзiў да нармальнага стану, дрэнна iшоў на кантакт з людзьмi. За паўгода сабаку так нiхто i не забраў з прадпрыемства. А Наталля Аляксандраўна зразумела, што не зможа аддаць яго. Зараз Мус спiць у мяккiм ложку гаспадынi, а яна п’е гарбату з кубка, дзе змешчаны яго фотаздымак.

Сям’я Наталлi Аляксандраўны так i засталася ў Маскве. Спачатку родныя крыўдзiлiся i папракалi, што яна пакiнула iх дзеля сабак i катоў, а пасля пачалi дапамагаць. Сын Уладзiмiр стварыў сайт www.еgidа.uсоz.ru i па сёння актыўна вядзе яго.

Трыццаць першага снежня, перад самым Новым годам, у прытулак прывялi сабаку. Кiрыл пакусаў дваiх чалавек падчас бойкi з iншым сабакам, у тым лiку i свайго гаспадара. Яго баялiся людзi, а ён баяўся людзей. Палахлiвы, ён быў такi ж, як i тыя, "з надломленай псiхiкай", што прайшлi адлоў. Сям’я Наталлi Аляксандраўны прыехала ў Мiнск, каб пазнаёмiцца з Кiрылам. Яны доўга прыглядалiся, шукалi падыход, урэшце пасябравалi. Кiрыла з дапамогай валанцёра адвезлi ў Маскву. Там ён прайшоў заняткi з iнструктарам i псiхолагам. Сёння амерыканскi стафардшырскi тэр’ер Кiрыл — шчаслiвы i здаровы сабака, якi дорыць шчасце сваiм гаспадарам. Мусiць, няпраўду кажуць: як Новы год сустрэнеш, так яго i правядзеш.

СЛЯПЫ ПАТАП

Пародзiстых разбiраюць хутчэй. Дварнякаў — радзей. Хворыя i знявечаныя амаль нiкому не патрэбны. Але бывае i такое, што да "Фаўны" пад’язджае дарагая машына, з яе выходзiць стыльны, дагледжаны мужчына i кажа: "Дайце мне самага бесперспектыўнага, якога нiхто не хоча браць". I вязе дадому сябра. Бяруць i трохлапых, i аблезлых, i сляпых. Усе жывёлы праходзяць медыцынскi агляд, iх прышчэплiваюць. Таму заразных хваробаў быць не можа.

Патап трапiў у адлоў па сваёй слепаце. Вялiкi чорны сабака зусiм не арыентаваўся ў прасторы. Баяўся нават з вальера выходзiць, бо спатыкаўся на кожным кроку. Яго разоў пяць ставiлi на ўсыпленне. I ўсе пяць разоў выратоўвалi. Аднойчы ў "Фаўну" прыйшла жанчына прыгледзець сабаку. Яна доўга блукала мiж халодных вальераў, i раптам яе вочы сустрэлi сляпы позiрк. Жанчына не змагла мiнуць яго. Патапа забралi ў Ратамку. Зрабiлi вялiкi вальер у двары, узялi для яго стэрылiзаваную сяброўку, каб лепш праходзiла рэабiлiтацыя. Сабака-павадыр для сабакi таксама бывае. Патап навучыўся падымацца па лесвiцы, праходзiць ганак. Ён пакiнуў зручны вальер i цяпер добра арыентуецца ў хаце.

УЛАДА МЯНЯЕЦЦА

Так, як Кiрылу i Патапу, шчасцiць далёка не ўсiм. Адных усыпляюць, iншыя памiраюць ад захворванняў. Не хапае грошай лячыць усiх бяздомных жывёл, якiя трапляюць у "Фаўну", а яны не вытрымлiваюць умоў утрымання: перапоўненыя вальеры, холад. У мароз там нават вада ў мiсцы пераўтвараецца ў лёд.

На прадпрыемстве "Фаўна горада" знаходзiцца каля 90 сабак i 40 катоў. Наталля Бялянава сцвярджае, што iх чакае смерць, калi сiтуацыя не зменiцца. Па яе словах, на прадпрыемстве вырашылi лiквiдаваць заалагiчнаабарончую дзейнасць, у тым лiку i стэрылiзацыю жывёл. Новы дырэктар ГП "Фаўна горада" Аляксандр Тамашэўскi лiчыць, што задача "Фаўны" — ачышчаць горад ад бяздомных жывёл.

Наталлi Бялянавай прапанавалi перайсцi на пасаду намеснiка дырэктара па вытворчасцi, бо намеснiка па заалагiчнаабарончай дзейнасцi на прадпрыемстве не будзе. Улюбёная ў жывёл, яна баiцца нават знаёмiцца з новымi абавязкамi i паўтарае: "Я не шукаю работу, я адстойваю iдэю". Яна баiцца, што ад iдэi i напрацовак, на якiя пайшло паўтара года, нiчога не застанецца.

А баяцца няма чаго, запэўнiвае намеснiк дырэктара ГА "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Галiна Гiлевiч.

— З прыходам новага дырэктара стаўленне да жывёл нi ў якiм разе не зменiцца, — кажа Галiна Мiкалаеўна. — Проста Аляксандр Венiямiнавiч глянуў свежым вокам, заўважыў невялiкiя недахопы ў дзейнасцi арганiзацыi i вырашыў лiквiдаваць iх, навесцi парадак.

З самiм Аляксандрам Венiямiнавiчам, на жаль, пагутарыць нам не давялося, таму Галiна Мiкалаеўна згадзiлася расказаць пра змены, якiя ў хуткiм часе чакаюць "Фаўну горада".

— Мы плануем перагледзець тарыфы на аказанне паслуг па адлове жывёл, бо год гэты будзе складаным у фiнансавым плане, а ў "Фаўны" i без таго запазычанасцяў хапае. Тым не менш стэрылiзаваць жывёл будзем працягваць, — распавядае Галiна Гiлевiч, — хоць гэта i не ўваходзiць у першачарговыя функцыi прадпрыемства. Але ўсё павiнна быць у разумных межах: навошта стэрылiзаваць сабаку, якому пятнаццаць гадоў i якога нiхто не захоча браць. Маладых, здаровых, для якiх знаходзяцца гаспадары, — калi ласка. Мы нават зможам выдзелiць на гэта грошы, хоць i ёсць такая дамова, што стэрылiзацыя праводзiцца за кошт спонсараў i валанцёраў. I па магчымасцi будзем працягваць тэрмiн утрымання кожнай жывёлiны: калi аб’ектыўна ў iх ёсць шанц знайсцi гаспадароў, будзем чакаць больш за пяць дзён.

"Фаўна" разам з "Мiнскай гарадской жыллёвай гаспадаркай" цяпер займаюцца карэкцiроўкай праектна-каштарыснай дакументацыi на будаўнiцтва яшчэ аднаго памяшкання прадпрыемства. Як расказала Галiна Мiкалаеўна, там размесцяцца гасцiнiца для жывёл i адмiнiстрацыйныя памяшканнi.

— Магчыма, у хуткiм часе зоймемся i рамонтам старых вальераў, — кажа Галiна Гiлевiч. — Тое, што ўцяпляць iх трэба, мы ведаем. А зараз яшчэ i горад расце, дамы вакол будуюцца i да нас дабiраюцца. Трэба будзе рабiць гукаiзаляцыю, каб сабакi не перашкаджалi людзям.

Галiна Мiкалаеўна заверыла, што прадпрыемства "Фаўна горада" будзе працягваць ратаваць жывёл. Застануцца адмiнiстратары i валанцёры, якiя працуюць у непасрэдным кантакце з жывёламi; застанецца стэрылiзацыя маладых сабак i кошак; застануцца пакоi з вальерамi i з часам iх стане больш.

ЛЕКI АД БЯЗДОМНАСЦI

"Стэрылiзацыя нiколi не вырашыць праблему бяздомных жывёл. Толькi ў комплексе з iншымi захадамi, якiя павiнны быць зроблены на дзяржаўным ўзноўнi", — такое меркаванне выказала намеснiк дырэктара па заалагiчнаабарончай дзейнасцi ГП "Фаўна горада" Наталля Бялянава. Яна лiчыць, што ў першую чаргу павiнен быць прыняты закон, дзе былi б дакладана прапiсаны абмежаваннi на развядзенне жывёл, цвёрдае лiцэнзаванне пародзiстых жывёл, прадугледжана праграма чыпавання i, безумоўна, павiнна быць дзяржаўная праграма стэрылiзацыi. "I толькi гэтымi агульнымi намаганнямi можна адрэгуляваць колькасць бяздомных жывёл. Адно толькi забойства нас не выратуе", — кажа Наталля Аляксандраўна.

Намеснiк дырэктара ГА "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Галiна Гiлевiч упэўненая, што першасная праблема хаваецца ў людзях. "Гэта мы дазваляем сабе ўзяць малое кацяня, а пасля, нагуляўшыся, выкiнуць, як цацку. Стэрылiзацыя двух-трох сабак не выратуе ўсiх астатнiх, бо на вулiцах горада iх значна больш. I задачай "Фаўны" павiнна стаць iнфармацыйная работа з насельнiцтвам. Мы павiнны пераканаць людзей, што жывёл выкiдваць нельга".

Сёння яны па-рознаму бачаць вырашэнне праблемы бяздомных жывёл, яны нават глядзяць на гэту праблему пад рознымi вугламi, але яны робяць агульную справу i адстойваюць агульную iдэю. Iдэю

Автор публикации: Вера Капiтанава
Источник: газета "Звязда"
http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=28796

2.  
2
.
Беларусь, Минск, Пушкинская-Центр
160 сообщений
А на тут.бай как всегда все - ОК!
http://news.tut.by/society/128925.html
Крыска
3.  
3
.
Беларусь, Где-то под Минском.
1002 сообщения
А мне статья в Звезде не понравилась.Как будто там все идеально,особенно директор,который решил улучшить и устранить недостатки на Фауне-интересный у его подход к решению недостатков. shok

Добавлено (11 Февраль 2009, 10:47)
---------------------------------------------
А на ТУТьбае вообще бред какой-то,это сколько времени они ждали чтобы такое напечатать-абы чего не вышло lol

Человек живет пока он кому то нужен.
+375 (29) 605-01-22 мой
chaki2008
.
Топикстартер
4.  
4
.
Беларусь, минск
316 сообщений
Топикстартер
.статья очень хорошая...Директора там вообще нет комментариев...зато она живая, не такая в СБ была...и про Потапа исторяи ..

Добавлено (11 Февраль 2009, 10:52)
---------------------------------------------
и вообще забудьте что наши СМи будут писать какой директор херовый...не будет этого..Они ж все из одной кормушки кушают...

Добавлено (11 Февраль 2009, 10:52)
---------------------------------------------
Главное, что поддерживается интерес к фауне, есть отклики..

Сообщение отредактировала: chaki2008 - Среда, 11.02.2009, 11:51
5.  
5
.
Беларусь, Минск
18648 сообщений
На тут бае кошмарная статья. Особенно там, где говорить, несите своих надоевших животных в приют!!!! Я в шоке shok
Мы должны сделать этот мир лучше!
Red
.
6.  
6
.
Беларусь, Минск
296 сообщений
А статья с ТУТа еще и по радио вещается...
Еще вчера ее услышала в маршрутке... вот только не знаю, что за радио было(
Нет более грубой ошибки, чем ничего не делать, считая, что ты мало на что способен
323 76 93 Катерина
7.  
7
.
Беларусь, Минск
4319 сообщений
А мне тоже понравилась статья.
Человек серьезно и неравнодушно осветил тему. И опасения тоже имеют место.
8.  
8
.
Беларусь, Где-то под Минском.
1002 сообщения
Это наверно начало рекламы гостинницы-там же отдают бездомных,им там так хорошо было,а теперь и домашних несите за денежку girl_mad
Человек живет пока он кому то нужен.
+375 (29) 605-01-22 мой
9.  
9
.
Беларусь, минск
597 сообщений
Мне статья понравилась. Суть проблемы освещена. Надо собирать вырезки этих статей. И, если, не дай Бог, будет что-то по-другому, чем обещала Гилевич, то в жалобах ссылаться на ее интервью.

.

Сообщение отредактировала: людмила - Среда, 11.02.2009, 13:37
Zet
.
10.  
10
.
Беларусь, -
96 сообщений
На тутбае размещена не статья, а новость по итогам пресс-конференции. Там совершенно нет личного подхода журналиста - голое цитирование.
dessa
.
11.  
11
.
Беларусь, Минск
2633 сообщения
"Если человек по каким-либо причинам не может ухаживать за животным, мы призываем сдать кошку или собаку в приют, а не выгонять на улицу", — отметила Г.Гилевич. shok shok shok
А госпожа Г.Гилевич не подскажет адрес ПРИЮТА? girl_mad
Роса слишком быстро исчезла...Видно, ей очень плохо в нашем жестоком мире...
www
.
12.  
12
.
Беларусь, Менск
115 сообщений
тут бай перепечатал статью с белапана, журналистки марины носовой
думаю можно с ней связаться и высказать альтернативный взгляд
видно что власти пудрят мозги
как будто и приют есть
в принципе данные слова это враньё
и за это можно понести ответственность как за распространение не достоверной информации
ЖЫЦЬЦЁ СВАЁ АХВЯРУЮ БЕЛАРУСІ!
13.  
13
.
Беларусь, минск
597 сообщений
Quote (dessa)
А госпожа Г.Гилевич не подскажет адрес ПРИЮТА?

Гурского, 42. Человек принесет свое животное, думая, что в приют, а на самом деле - на убийство. Недавно был похожий случай, когда диспетчер уговорила привезти на Фауну новорожденных щенков, мотивируя тем, что здесь из выкормят из пипетки, подростят и пристроят. Мужчина привез. Диспетчер приняла щенков, отнесла на кухню, якобы там за ними будут присматривать, а когда мужчина ушел - отдала на убийство. Вот такой, примерно, у нас будет приют.
Сообщение отредактировала: людмила - Среда, 11.02.2009, 17:36
chaki2008
.
Топикстартер
14.  
14
.
Беларусь, минск
316 сообщений
Топикстартер
Какие на фауне душевные люди работаю!
15.  
15
.
Беларусь, Минск
35246 сообщений
И самое главное, что все ей с рук сходит - диспетчерше. Это она руку приложила, чтоб убрать админов в коридор. Это ее идея фикс совместно с инженером по технике безопасности. Чтоб ей не мешали заниматься своими делишками. shok
А о деле никто не думает. Мало того, что на коридоре сидеть почеловечески невозможно. sad Так где ж тут соблюдение техники безопасности? Если посетители проходят сами за кодовый замок. В промзону (как они называют). Админ в это время может находиться в вольере и посетитель спокойно может сам пойти куда угодно.
Основная работа админа с посетителями. Бывает сразу до 10 человек приходит. Раньше админ по очереди водил в вольеры, а теперь все туда зайдут.И что??? Куда хочешь - иди.
Как в таком случае оградить от пьяных и неадекватных? (такие приходят и нередко). Ну, техника безопасности... shok

И вообще как выглядит предприятие города Минска (входящее в УЖХ), где посетителей принимают на коридоре?? shok

Постояльцы ДСД нуждаются в вашей помощи
+375 29 322-61-55
+375 33 66-11-625
16.  
16
.
Беларусь, Минск
4319 сообщений
Нужно писать жалобы в книгу они будут обязаны принять меры к этой диспетчерше.
Нужно писать письма от граждан "с удивлением" - почему так сложно стало получать информацию от диспетчера, практически невозможно связаться, некомпетентные ответы и "возмущение" - зачем посетителям находиться в рабочей зоне, а если из вольера выскочит собака и нас покусает.
chaki2008
.
Топикстартер
17.  
17
.
Беларусь, минск
316 сообщений
Топикстартер
http://news.open.by/333/2009-02-12/65755/

Добавлено (12 Февраль 2009, 13:14)
---------------------------------------------
о чем можно потом говорить?

Добавлено (12 Февраль 2009, 13:15)
---------------------------------------------
вот кого бы я отстреливала бы !

18.  
18
.
Беларусь, Минск
652 сообщения
Да... сказать на весь интернет, чтобы сдавали надоевших животных в ПРИЮТ?! Это Фауна-то приют?! А в Звезде хорошо написали, сразу видно, кто демагогию разводит, а кто пристраивает животинок!
19.  
19
.
Германия, Берлин
1416 сообщений
Приглашение зам. генерального директора Гелевич нести животных в несуществующий приют - это вообще ни в какие рамки не вписывается. Как можно такое говорить ответственному лицу? shok
  • Страница 1 из 1
  • 1
Поиск:
Правила чата
Онлайн чат
+Онлайн чат
0