Сегодня стоят в отлове Спачатку самае кранальнае: шчаняты.
Вось малышаткі-апяткі з 6 пакою ў колькасьці 6 штук. Зданы насельніцтвам 1.02.2011. Прабачце, дурная я, не ўдакладніла пол. Апетыт харошы, вясёлыя.
А вось шчаняткі-вугаляткі з пакою 13
Пуглівыя, туліліся адно да аднае, ім патрэбна мама((
Вось яшчэ шчаночкі з 13-га, іх 4, трох паабяцалі забраць ахоўваць стаянку, працоўныя спадзяюцца ўцюхаць ім усю сямейку
Пачынаем знаёмства са старэйшымі жыхарамі пакою 6
Гэта помесь пудзеля са спаніэлям - хлопчык, ростам са спаніэля, цалкам чорны, вельмі жвавы - немагчыма сфоткаць, круціцца, вельмі добры і кантактны, не кусаецца, прыгажун - не тое слова! На ім быў ашыйнік чорна-шэры, мацерчаты, флікерны, такі ж самы павадок побач вісеў. Ёсьць праблема - пад ніжняй сківіцай (челестью:) на шыі зусім няма поўсьці, голая скура, але чыстая, без язвачак. Спадарства, мо тэму на яго асобную?
Патрапіў праз адлоў 31.01.2011
[b]UPD пудзеля пакінем на памяць)) на шчасьце, толькі мы зьехалі, за ім прыехалі)) вось яго тэма [/b]
Вось такая дзяўчоначка, маладая, наўрад ці яшчэ вырасьце, відаць, мае таксу ў сваяках))) Маленькая, вельмі ласкавая, кантактная, ідзе на ручкі. Толькі на ручках у яе вушкі не стаялі, таму не атрымалася яксьлед сфоткаць. Покуль ростам з таксу, лёгенькая, чысьценькая. Верагодна, хатняя.
Паступіла 29.01.2011
Суседка нашай малышкі - маладая дваранка)) Па росьце будзе дзесьці з калена, мо вышэй трохі. Пазытыўная і спакойная, акуратненькая такая. Не сфоткала ейную інфу, сорры
Вось гэты вялікі пёс кшталту стафа (толькі крупней) - боль і сьлёзы. Стары і хворы. У яго праблемы са скураю, а таксама раны ад укусаў, цукровы дыябет. Ненавіджу людзей, якія не могуць забясьпечыць сваім верным сябрам дастойную старасьць і спакойную сьмерць, выкідаючы іх на мукі.
Пёс-красавец, адказнік. Прыгажун. Помесь аўчаркі і ратвелера, як на мой погляд, толькі па росьце вышэйшы за іх. У холцы больш за метр. Брэша дай Божа - ідэальна на ахову. Хвастом маша і бачна, што добры, хоцб і ня проста да яго падыйсьці. Магчыма, меў дом альбо падкармліваўся - упітаны. Шкада, не атрымалася сфоціць не ў клетцы. Паверце, гэтыя скудныя фоты не перадаюць прыгажосьці і моцы гэтага волату))
Хлопчык, адлавілі сёньня, 2.02.2011
ну як з такім можна кагосьці баяцца)))?
І апошні пёсік з 6 пакою
Вельмі стараўся пазіраваць, хітры)) працоўныя кажуць, навучыўся хітрыкам, як выскокваць з вальеру, таму не зайшла да яго. Рост - па калена. Магчыма, таксама быў хатні. Вушкі стаяць, вочкі вялікія, трох-каляровы (бела-чорна-карычневы), гладзенькі, чысьценькі. Прабачце, таксама няма на яго дадзеных.
у 13 пакоі таксама была маленькая чорная дзевачка (ростам трошкі вышэй за таксу), гладзенькая. Такая просьценькая, але акуратненькая. На жаль, фотка не атрымалася.
ВАЛЬЕРЫ
Знаёмімся - гадавалы сярэдне-азіяцкі аўчар з сумнай гісторыяй. Мент пабачыў, як ён гаўкнуў на дзіцёнка нейкага, прычапіўся да гаспадара, таго прымусілі здаць. На даведцы напісана, што агрэсіўны. Але насамрэч - дабрэйшай душы чалавек. (мая шаўка таксама "абараняе" маму ад дзяцей, таму нас усе неенавідзяць:) Не хочацца ставіць крыж на гэтым прыгажуне (можна прапаноўваць пацярпелым ад ворганаў правапарадку людзям - тады сабака будзе проста як брат:)
Мужчына ў самым росквіце, здадзены 27.01.2011, клетка А13, нумар 432
Не зафіксавала, што за яно, але было з ашыйнікам, прыгожае
Містар-сумныя вочы, адлоўлены 24.01.2011, нумар 358, шэраг А
Камэра 12, шэраг В, нумар 397, адлоўлены 25.01.2011 Народ! Мне здаецца, гэты сабака ўжо быў у нейкай тэме! Такі знаёмы твар...
Камэра 11 (даведка была складзена, таму "справу" заключанага ня бачыла)
Гэтага цудоўнага шакаладнага пёсіка, гладзенькага, бліскучага, здалі з-за хваробы: цукровы дыябет. Камера С-14, здалі 26.01.2011, нумар, здаецца, 408
Чысьценькая дзевачка цікава колеру з "фінгалам пад вокам", добрая-добрая, так пазіравала, так хацела сысьці... Вылаўлена 01.01.2011, камэра Д-8, нумар 485
Добавлено (02 Февраля 2011, 21:49)
---------------------------------------------
Вельмі сумная гісторыя: здалі старычка. Жыў-быў сабе малышык у цяпле, быў мілы і адданы, а на старацьсь год вось так яго выкінулі з жылплошчы. Так хочацца яму годнай старасьці. Пры любві і клопаце будзе яшчэ жыць не тужыць, а мейсца зойме мінімум! Такіх нават у салон самалёта дазваляюць браць))) Я рыдала над ім і зараз ягоныя здымкі рвуць сэрца. Хоць бы сжалілісь над ім і забралі.
Хлопчык, яго подла кінулі 31.01.11, зараз у Ф-5, нумар 482
Добавлено (02 Февраля 2011, 22:52)
---------------------------------------------
10) А вы калі-небудзь бачылі сапраўднага чарцяку??? :evil: Дык там стаіць, прычым даўно! Гэта проста шэдэўры прыроды!!! З такім псом на гаспадара будуць усе азірацца і ўсьміхацца))
Адлавілі яго ажно 24.12.2010!!! Перад самымі калядамі!! Тобок, ён там больш за месяц! Гендар не ўказаны, абітае ў Ф-1, нумар нейкі дзіўны - 120 84
11) А вось якая акуратненькая дзяўчынка. Тварам, дарэчы, подобная на нейкую пароду)) не магу зараз саабразіць, якую... Таксама адлавілі яе даўно, месяц стаіць - з 04.01.11! У пасьля месяца зьняволеньня так добра выглядае)) толькі сумная... Камэра Е-11, нумар 88
12) А тут з будкі сумна на вас глядзіць хлопчык, адлоўлены 02.01.11, таксама старажыл, Ф-4, №8
13) І такая прыгажуня патрапіла ў адлоў 31.01.11, дзяўчына, Е-8, № 470. Вельмі акуратная, выхаваная сабака, чысьненькая.
14) Вось, нейкі родзіч Тразоркі)) такі ж ушасьцік. Добры-прыдобры (эх, а хто там кепскі?) У яго ня толькі вушы як у трусіка, а яшчэ вялікі мокры нос і вочы такія душэўныя... Як патрапіў так хлопчык, разабраць не магу, але здарылася тое 31.01.11 (С-14, №430 (нячотка напісана)
15) А вось сусед вушастага, прабачце, без падрабязнасьцяў. У яго адно вуха стаіць на варце, а другое вісіць)) ад таго ў яго заўсёды такі зьдзіўлены выгляд))
16) Гэты хлопчык просіць працягнуць яму руку дапамогі. Адлавілі 27.01.11, Ф-7, 429
17) Дахаты просіцца і ягоная сумная суседка, дзевачка, у Ф-6 №428 з 27.01.11. Эх, каб не адлавілі, то з такімі вачыма пад гастраномам яна б заўсёды знайшла, што пакушаць...
18) Зусім не весел і гэты хлопча, Е-3, №328, з 21.01.11
19) На будцы Д-1 праводзіць свае дні гэты пёс (таксама без падрабязнасьцяў)
20) Жыхары шэрагу С
---------------------------------------------
ну і апошні народзец, каго пасьпела зафоціць, без пашпартоў
21) Называецца "глыток свабоды" - чорнаму псу ў радасьць хаця б галаву ў дзірку клеткі прасунуць
22) Харошы пёсік, кампактны, кантактны
"23) Прывед-медвед", а лепей забяры мяне адсюль