Адданыя сябры чалавека

Не таму чалавек вышжйшы за іншыя
істоты, што ен бессардэчна здзекуецца з
іх, але таму, што ен павінен быць
спагадлівым да усяго жывога.
Будзійская мудрасць

Жывёла – гэта такое ж божае стварэнне, як і чалавек. Сёння людзі вельмі жорстка ставяцца да гэтых чудоўных істот. На мой погляд, гэта здараецца таму, што ў апошні час людзі зрабіліся вельмі пагардлівымі, чэрствымі, няуважлівымі да тых, ято існуе побач з імі.
Жывёлы прыносяць шчасце ў нашы хаты. Яны самыя адданыя сябры чалавека.
Наколькі я памятаю, увесь час у нашай сям’і жылі “браты нашы меншыя”. Нашы маленькія сябры аб’ядналі ўсіх членам сям’і. Зараз у нашым доме жыве кот Цімафей. Ён вельмі свавольны, дапытлівы і дастаўляе нямала клопатаў. Але ўзамен ен прыносішь нашай сям’і шчасце і радасць. Я не разумею, як можна не радавацца, калі ты проходзішь дадому, а там цябе сустракае твой сябар.
“Мы адказныя за тых, каго мы прыручылі”, - гаварыў Экзюперы. І я не магу ўявіць, наколькі жорскім патрэбна быць чалавеку, каб выкінуць маленькую істоту на вуліцу. Амаль кожны дзень я сустракаю пакінутых катоў, сабак. Была б у мяне магчымасць, я б узяла ўсіх пакінутых жывёл у свой дом. Кожны дзень я бачу аблезлых, згаладалых жывёл, і маё сэрца сціскаецца ад болю, пачынае біцца мацней і хутчэй. А калі я заўважаю нейкую памерлую істоту, на маіх вачах выступаюць слёзы, а на душы робіцца крыўдна і за саміх жывёл, і за тых, хто ўчыніў гэта злачынства.
Выкідваючы жывёл на вуліцу, чалавек нават не задумваецца, што разам з маленькай істотай ён адрывае ад сябе і выкідвае часцінку сваёй душы.
Прырода надзяліла чалавека найбольш чудоўным і высакародным пачуццём спагады, якое перадаецца і на бязмоўных жывёл. Гэтае пачуццё даступна людзям з чулай душою, таму што для подлых людзей уласціва толькі бяздушша. Бяздушша і жорсткасць – гэта якасці, якія знішцаюць дабрыню і цеплыню ва ўсім свеце. Я ўсёй душою спадзяюся на тое, што ў кожнага чалавека, нягледзячы на яго жорсткасць і чэрствасць, засталася маленькая кропля дабрыні, цяпла і міласэрднасці.
Я спадзяюся на тое, што мая надзея і дабрыня людская зробяць наш свет крыху святлейшым.

Утлик Валентина Сергеевна
СШ 64 г. Минска 8 «А» класс
г. Минск, ул. Червякова, 8/44
тел. 334-29-94


Правила чата
Пользователи онлайн
Онлайн чат
+Онлайн чат
0
На сайте: 16
Гостей сайта: 12
Пользователей: 4