Май. Сонечная цеплая раніца. Самы час заняцца агародам. Мы усей сям’ей упарадкоўвалі свой падворак, калі на далекім пустыры заўважылі сілуэт сабакі. Няцяжка было здагадацца, што гэта была коллі. Са смуткам мы ўспомнілі пра нашу Злату. Раней у нас была такая сабака. Бацькі пачалі расказваць мне пра тое, як яна мяне гадавала: вучыла хадзіць, гуляла са мной і сцерагла. І вось цяпер гэта нечакана з’явіўшаяся сабака нагадала нам той добры час. Мы здалек любаваліся ей і зайздросцілі гаспадарам гэтай прыгажуні. Вядома мы хацелі ведаць гатага шчасліўца.
Распытваючыся ў людей, удалося даведацца трагічныя падрабязнасці – сабака была нічыя. Не, вядома ў яе калісці быў гаспадар, які не захацеў больш аб ей клапаціцца. Сабака была добра дагледжана, яшчэ не паспела схуднуць, бадзяючыся у пошуках новага гаспадара, ведала каманды. Але аб гэтым мы даведаліся пазней. А цяпер гэту нічыю сабаку трэба было прыручыць, зрабіць так, каб яна нам паверыла.
Сабака кожны вечар прыходзіла да суседскага хлява, дзе на ланцугу нес службу суседскі Барс. Яму вечарам прыносілі каструлю за ежай, абнюхаўшы прысмакі Барс пачынаў гаўкаць – зваць гэтую прыгожую сабаку, якую мы прамеж сабой ужо называлі Златаю. Яна выходзіла з-за стога, павольна і ганарова падыходзіла да міскі, глядзела направа, налева, і толькі пасля гэтага пачынала асцярожна і далікатна есці. Барс з безудзельным выглядам, стараючыся захоўваць спакой, сядзеў і паглядаў на тое, як з’ядаюць яго вячэру. На той час ен можа і шкадаваў, што паклікаў чужака на пір, але на наступны вечар усе паўтаралася ізноў. Сабакі не людзі – сваіх у бядзе не пакінуць.
Мы спрабавалі падысці бліжэй, але Злата насцярожана паглядала на нас і адыходзіла ўбок. Прывесці яе на наш двор удалося толькі праз тыдзень з дапамогай Барса. Паказаўшы новыя ўладанні, мы пакармілі Злату смачнай тушонкай і пакінулі на нашым двары нанач, паслаўшы ей посцілку.
Раніца наступнага дня. Мы выйшлі на вуліцу. Златы не было. Яна сядзела каля Барса і, выцягнуўшы шыю, пазірала на наш двор. Не доўга думаючы, мы пачалі клікаць яе: “Злата! Злата!”. І, нягледзячы на тое, што гэта імя напэўна было ей не знаема, яна завіляла хвастом, прыціснула вушы, апусціла галаву і прыйшла да нас. Прыйшла назаўседы.
Пры больш дасканалым аглядзе было відаць, што гэта не маладая сабака – гадоў васьмі, пярэдняя лапа ўнізу была раструшчана напэўна колам машыны, а на баку была вялізная рана ад бампера. Жыцце яе было складаным. Яе вывезлі машынай і выкнулі як непатрэбную рэч. Злата да цяперашняга часу не любіць высокіх худых мужчын, а гул некаторых грузавых машын прыводзіць яе, спакойную і ўраўнаважаную, у ярасць. Доўгі час яна не лічыла нас за гаспадароў, а цярпела як людзей, якія яе кормяць. Яна чакала і спадзявалася. І толькі са з’яуленнем шчанят яна стала адносіцца да нас больш даверліва. Тры гады назад мы пераехалі ў новую хату. Разам з намі пераехала Злата са сваім сынам Анзорам.
Цяпер яны гаспадараць на чорным двары, а вечарамі, калі ўсе сціхае, Злата адчыняе вароты і падкрадваецца на чысты двор, і дазорам абыходзіць вакол хаты. Асабліва цікава назіраць гэта зімою, калі вечарам у цішыні чуваць, як скрыпіць снег пад Злацінымі лапамі, а раніцай бачна ў некалькі радоў сляды вакол хаты.
Мінула каля шасці гадоў. Злата, старая і хворая, і цяпер жыве ў нас і будзе жыць столькі, колькі адмерана яе сабачым векам.
Гаель Ольга Ярославовна
14 лет
231315 Гродненская обл., Лидский р-н., п/о Поречье, д. Лайковщина, ул. Молодежная, 12
Ваш комментарий