Адным летнім днем у нашай кошкі Фені з’явіліся кацяняты. Мы аб гэтым здагадаліся, калі пачулі нейкі цікавы піск. Спачатку мы не зразумелі, адкуль даносяцца гукі. Але неўзабаве гукі сталі грамчэйшыя, і мы знайшлі месца таямніцства. На гэтым месцы ў шафе ляжала наша кошка Феня і чацьвера кацянят. Двое з іх былі зусім чорныя, трэцяе было белае з шэрым, а чацьвертае паласатае, як зебра, только палоскі замест белых былі шэрыя.
Калі кацяняты падраслі і ў іх сталі адкрывацца вочкі, то пачалі цікавіцца, што робіцца за межамі шафы: яны спрабавалі выглянуць праз прыадчыненыя дзверцы, паступаліся адзін на аднаго, каб убачыць на свет сваімі блакітнымі вычыма. Кожнаму з іх хацелася ўбачыць болей, чым іншым. А праз некаторы час яны сталі вылазіць і на калідор. А гэта ўжо было вельмі небяспечна для кацянят, таму што ў любы момант на іх маглі наступіць, або прышчыміць двярамі. Таму мы перанеслі іх у больш бяспечнае, светлае і прасторнае месца. Паслалі кацянятам у каробку мяккую посцілку і паставілі непадалеку міску з малаком. Так як кацянят было чацьвера, прышлося паставіць доугую шкляную сяледачніцу, у яе памяшчаліся усе чацьвера нават разам з Феняй. Кацяняты гулялі з татавымі чаравікамі або тапкамі. Яны то падалі на посцілку, то падымаліся з яе. Ім было вельмі цікава і весела гуляючы і бегаючы адзін за адным.
Ішоў час, кацяняты падрасталі. Феня пачала выводзіць іх на вуліцу. Яны хутка там асвоіліся і весела гулялі, то залазячы на дрэвы, то спускаючыся ўніз. Напэўна тады Феня вырашыла, што кацяняты ўжо не малыя і самы час вучыць іх лавіць мышэй, і стала кожны дзень прыносіць ім дабычу. І ўжо праз некаторы час было відаць вынікі гэтай працы.
Аднойчы мы заўважылі, што Феня некуды выносіць кацянят. Мы цэлы дзень шукалі нашых кацянят. І толькі вечарам, калі ішлі з пашы каровы, суседзі пазнаходзілі ў сваіх хлявах жывыя пушыстыя падарункі. Кацяняты вярнуліся дадому. На наступны дзень гісторыя паўтарылася, але мы ўжо не хваляваліся за нашых пітомцаў. Мы ведалі, яны на “службе”. Нічога не заставалася, як хадзіць кожны вечар і сабіраць кацянят па суседскіх хлявах. Суседзі, якім Феня не прынесла кацяне, скардзіліся: “Учора прыносіла чорненькага, пазаучора рабенькага, а сягодня, чамусьці, не прынесла, напэуна мне кацяняці не хапіла”.
Гэта прадаўжалася да той пары, пакуль мы не аддалі трох кацянят добрым людзям “на службу”. Але аднаму кацяняці, шэраму з белымі лапкамі, не знайшлося гаспадароў, і таму ен застаўся з намі.
Мы назвалі яго Шустрыкам, тэмперамент у яго такі. Акрамя Шустрыка ў нас яшчэ трое катоў: Феня, яе брат Савось і кот Мацей, якога нам падарыла бабуля. Наша гаспадарка магла б абысціся і без Шустрыка, але абы-каму аддаваць яга шкадуем, а добры гаспадар яшчэ не знайшоўся. Таму Шустрык жыве ў нас, практыкуецца ў лоўлі мышэй і чакае ДОБРАГА чалавека.
Гаель Марина Ярославовна
10 лет
231315 Гродненская обл., Лидский р-н., п/о Поречье, д. Лайковщина, ул. Молодежная, 12
Ваш комментарий